Пахаванне астанкаў Каліноўскага ў Вільні пачнецца са святой Імшы
- Written by qwerty
- Published in Соцыум
- Add new comment
У беларускім касцёле правядуць службу за спачын паўстанцаў 1863-1864 гг.
Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. паведаміў 21 кастрычніка пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.
22 лістапада, пятніца
11.00—11.45 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
12.00 - Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
14.00 - Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
Вечар - Канцэрт гурта "Dzieciuki"*
* - Дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве.
23 лістапада, субота
11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
13:00 - Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
16:00 - "Містэрыя": гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
18:00 - "Паўстанцкі ланцуг". Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*
* - Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.
24 лістапада, нядзеля
12:00 - Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)
Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: kalinouski2019@gmail.com
Related items
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць