У Баранавічах адбудзецца святая Імша за загінулых лётчыкаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Таксама вернікі падзякуюць Божаму Провіду за тое, што захаваў ад трагедыі жыхароў горада
У пятніцу 21 мая ў 18.00 у каталіцкай парафіі св. Зыгмунта ў Баранавічах адбудзецца жалобная святая Імша за загінулых лётчыкаў, а таксама малітва падзякі Божаму Провіду за тое, што захаваў ад трагедыі жыхароў горада. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.
Авіякатастрофа здарылася 19 мая непадалёк ад касцёла. Паводле паведамлення Міністэрства абароны Беларусі, загінулі лётчыкі - маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. Аднак вышыня была ўжо крытычная, таму лётчыкі загінулі.
Related items
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя