«Ноччу была трывога, сядзелі ў падвале». Як сям'я католікаў з Мінска перажывае вайну ва Украіне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У Максіма і Надзеі чацвёра дзяцей, яны працягваюць заставацца ў Тэрнопалі
Сям'я каталіцкіх вернікаў Максіма і Надзеі Гацак з Мінска, якія перасяліліся ва украінскі Тэрнопаль, адчулі на сабе наступствы ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну. «Прачнуліся ад таго, што праз нас ляцелі самалёты на ўсход», - распавяла Надзея.
Назаўтра яна апублікавала паведамленне аб тым, што ноч давялося правесці ў падвале.
«Ночка была не з лёгкіх, але нас прынамсі не абстрэльваюць. Я яшчэ ні разу не чула выбухаў. Ноччу была паветраная трывога, мы сядзелі ў падвале. Святло па ўсім горадзе было выключана (дзіўнае адчуванне поўнай цемры). Але нам безумоўна лягчэй чым кіеўлянам і іншым гарадам».
У Максіма і Надзеі чацвера маленькіх дзяцей. Сям'я працягвае заставацца ў Тэрнопалі і абяцае па магчымасці працягваць інфармаваць аб тым, што адбываецца ў горадзе.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?