І мёд не ўзялі. Міліцыя забараніла католікам малітву ля зачыненага Чырвонага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ля фігуры Езуса вернікаў сустрэў АМАП
Увечары 29 верасня, калі ў Каталіцкай царкве адзначаецца свята Міхала Арханёла, апекуна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, фігура якога стаіць ля Чырвонага касцёла ў Мінску, група вернікаў у чарговы раз збіралася тут на малітву. Аднак іх сустрэла міліцыя і АМАП, паведаміла адна з удзельніц малітвы:
«Чалавек 12 навокал, стаяла таксама міліцэйская машына. Сказалі, што тут праходзяць следчыя мерапрыемствы і нельга тут (побач з фігурай Езуса) знаходзіцца. Паводле сілавікоў, "увечары нельга тут быць, раніцай і ўдзень можна". На пытанне, ці можна пачакаць іншых удзельнікаў малітвы, адказалі, што адной на плошчы можна пачакаць, не на тэрыторыі касцёла, але калі людзей будзе шмат – гэта ўжо масавае мерапрыемства».
Міліцыя накіравала вернікаў у будынак плябаніі побач з касцёлам – там яны памаліліся разам са святаром, а сілавікі гэты час чакалі на вуліцы. Іх прапанавалі пачаставаць мёдам, каб праявіць сябе хрысціянамі.
«Мёд не ўзялі і запыталіся, ці нашае мерапрыемства ўжо скончылася», – дадала верніца. Яна адзначыла, што маліцца вырашылі і далей, пакуль храм не вернуць для патрэбаў парафіі. Нагадаем, з'явіліся чарговыя новыя падрабязнасці аб дзіўным інцыдэнце, пасля якога Чырвоны касцёл зачынілі >
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд