У Беларусі пачалося жніво: на паганскія абрады запрашаюць святароў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У спробе «дамовіцца з надвор'ем і з Богам» малебны таксама ўспрымаюцца як нейкае магічнае дзеянне. Ці гэта хрысціянства?
Уборачная кампанія пачалася ў Беларусі, і 4-5 ліпеня першыя камбайны выйшлі ў поле ў Гродзенскай вобласці – у «самым каталіцкім» рэгіёне краіны. Мясцовыя ўлады арганізавалі правядзенне «зажынак» у Іўеўскім і Ваўкавыскім раёнах.
Мяркуючы па паведамленнях у раённых газетах, святы ладзілі ў форме паганскіх абрадаў: чыталі замовы, звярталіся да «матухны-зямлі», выконвалі абрадавыя песні, тройчы падкідвалі ў неба першы сноп «на ўдачу».
Затым тэхніку і камбайнераў акраплялі асвячонай вадой пробашчы храмаў – у Суботніках гэта быў толькі каталіцкі святар, а ў Субачах – і каталіцкі, і праваслаўны.

Не бярэмся меркаваць аб глыбіні веры ўдзельнікаў абрадаў, але з пададзенай інфармацыі ствараецца ўражанне, што малебны святароў таксама ўспрымаліся як нейкае магічнае дзеянне. А мэтай у гэтым выпадку бачылі – «дамовіцца з надвор'ем і з Богам», як піша іўеўская газета.
То бок, як у паганстве – «улагодзіць багоў»: і народным абрадам, і малебнамі святароў (на ўсялякі выпадак, дзвюх канфесій – каб дакладна атрымалася).
Падобныя дзеянні могуць спакушаць вернікаў, якіх хрысціянства вучыць зусім іншым стасункам з Богам – як з любячым Айцом, Які стварыў неба і зямлю і не мае патрэбы ва «ўсеспаленнях» і ахвярах, не патрабуе, каб з ім «дамаўляліся».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Такое ўражанне не стваралася б, калі б на пачатак уборачнай праводзілі толькі малебен – просьбу да Бога аб благаслаўленні нароўні з прыняццем Ягонай волі – а не сумяшчалі б гэта з паганскім абрадам, дзякуючы чаму ўзнікае адчуванне прафанацыі.
Нагадаем, таксама ў Беларусі да малебнаў аб надвор'і прыцягвалі чыноўнікаў >
Related items
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?