BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колеры сучаснай Беларусі: сімвалічны фотафакт з касцёла

Папрасілі патлумачыць псіхолага – чаму многія мужчыны ў Беларусі носяць цёмную аднатонную вопратку, падобную на уніформу.

У каталіцкай парафіі ў Гудагаі 22 кастрычніка адзначылі новастворанае свята – Дзень бацькі. Нагадаем, у гудагайскім санктуарыі заклалі традыцыю адзначаць малітвай прафесійныя святы і іншыя даты са свецкага календара. Таму ў Дзень бацькі запрасілі на набажэнства мясцовых татаў.

«Бацькі даверылі сябе і свае сем'і Пану Богу, заклікаючы заступніцтва Багародзіцы Марыі, святога Юзафа і святых апекуноў. Дзеці павіншавалі сваіх татаў і ўзнагародзілі медалём «Лепшага таты». Пане Божа, адары шчодрымі ласкамі нашыя сем'і!», – гаворыцца ў паведамленні на старонцы санктуарыя.

Сумесны фотаздымак удзельнікаў набажэнства ўразіў сваімі колерамі і падаўся сімвалічным – спалучэнне чырвонага і зялёнага на чорным фоне. Цудоўна, што таты прыйшлі на малітву ў касцёл. Але цікава, чаму амаль усе мужчыны носяць цёмную вопратку?

Для вялікай часткі беларусаў чорнае адзенне апошнія гады асацыюецца са страхам, гвалтам, але наўрад ці многія людзі свядома выбіраюць цемныя колеры. Katolik.life папрасіў патлумачыць псіхолага – чаму многія мужчыны ў Беларусі носяць чорную аднатонную вопратку, падобную на уніформу?

«Прычына можа быць звязаная са страхам выдзяляцца – быць як усе, не прыцягваць да сябе ўвагі. Бо чорны – гэта базавы, «легальны» колер. Таму што ўсе іншыя колеры як быццам адразу звяртаюць увагу на тваю яркасць, індывідуальнасць», – каментуе дырэктар European Institute of Modern Psychotherapy Ганна Матуляк.

Яна адзначыла, што чорны колер выбіраюць і людзі з багатым унутраным светам, але ў дадзеным выпадку з'яву не варта ацэньваць у адрыве ад кантэксту:

«І калі мы гаворым пра кантэкст Беларусі, мужчын, якія часта знаходзяцца на дзяржаўнай службе, – то так, гэта людзі, якія быццам бы ўпарадкаваныя і сабраныя ў адзін канцэпт, які не прыцягвае да сябе ўвагі. Гэта не абавязкова чорны колер, а часцей цёмныя колеры, не яркія, не кідкія. Гэта можа быць і прыкметай эмацыйнага стану – у пэўнай ступені падаўленага».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць