Улады паведамілі пра «запуск у работу» праекта рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэта адбылося ў гадавіну асвячэння храма, які зачынены для вернікаў – у парафіі пакуль застаецца толькі маленькі дом, адключаны ад камунікацый, які вось так сімвалічна глядзіцца на фоне будынка ўрада. Стала вядома, калі пачнуць будаўнічыя працы ў касцёле.
Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска 21 лістапада апублікавала ў сваім ТГ-канале кароткае паведамленне аб сітуацыі з закрытым Чырвоным касцёлам. У інфармацыі гаворыцца, што «праект рэканструкцыі будынка касцёла запушчаны ў работу». Гэта адбылося амаль праз 14 месяцаў пасля таго, як улады апячаталі дзверы каталіцкага храма Святога Сымона і Святой Алены.
Нагадаем, 25 верасня 2022 года тут апошні раз цэлебравалі святую Імшу. У наступную ноч у храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб тым, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная, ён нібыта мае патрэбу ў рамонце, і 26 верасня зачынілі храм для вернікаў.
Пасля святары былі дапушчаныя ў храм і не заўважылі там сур'ёзных пашкоджанняў, якія б перашкаджалі эксплуатацыі храма.
«Будынак касцёла ў цяперашні момант закрыты на рэканструкцыю. Па аб'екце рэканструкцыі распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая праходзіць усе неабходныя ўзгадненні. Пачатак будаўнічых работ плануецца ў 1 квартале 2024 года», – гаворыцца ў інфармацыі раённай адміністрацыі.
Не ўдакладняецца, якія менавіта гэта будуць працы, які час яны працягнуцца і калі парафіі дазволяць вярнуцца ў храм.
У той жа час адзначаецца, што «ў будынку загарэлася электраправодка», хоць пацверджанняў гэтаму прадстаўлена не было, як і не былі апублікаваныя вынікі расследавання пажару і не з'явілася тлумачэнняў, хто і якім чынам разбіў вокны ў храме, пасля чаго, як мяркуецца, і адбыўся пажар.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Адзначым, што інфармацыя аб праекце рэканструкцыі з'явілася ў гадавіну асвячэння Чырвонага касцёла, якое адбылося 21 лістапада 1910 года. У распараджэнні парафіі на дадзены момант засталася толькі плябанія – невялікі дом святароў паблізу храма. Тут адключаныя ацяпленне, вада і электрычнасць. Нягледзячы на гэта, вернікі рэгулярна збіраюцца ў плябаніі на малітву. Святыя Імшы вымушаныя адпраўляць у катэдральным касцёле.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску