Святар клапоціцца пра жывёл, якія засталіся ад памерлай парафіянкі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Гляджу – ляжыць мёртвая. Адна кошка сядзіць ля галавы, другая – на грудзях». Да пробашча касцёла ў Альковічах самі прыйшлі двое катоў парафіянкі. З астатнімі жывёламі просяць дапамагчы валанцёры.
У нетыповай сітуацыі апынуўся пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў вёсцы Альковічы Вілейскага раёна. Там памерла 61-гадовая адзінокая парафіянка касцёла, якая забірала да сябе кінутых сабак і катоў. Жывёлы засталіся нічыйнымі пасля смерці гаспадыні – цяпер пробашч парафіі ксёндз Анатоль Парахневіч вымушаны клапаціцца пра жывёл.
Паводле інфармацыі, якую распаўсюджваюць у сацсетках мясцовыя валанцёры, святар узяў да сябе двух катоў, якія прыйшлі да яго з дому памерлай гаспадыні. А астатніх жывёл пакуль падкормліваюць жыхары вёскі. Сам святар распавёў пра сітуацыю Kraj.by:
«Катоў і сабак падкідвалі дачнікі, яна выходжвала шчанюкоў, якіх нараджала яе ж гадаванка. Парафіянка перастала прыходзіць на службы. 22 траўня я прыйшоў да яе. Гляджу, а яна на ложку ляжыць мёртвая. Адна кошка сядзіць ля галавы гаспадыні, другая – у яе на грудзях».
Валанцёры указваюць тэлефон ксяндза Анатоля і просяць неабыякавых звярнуцца да яго, каб дапамагчы разабраць жывёл: +375 29 611-16-00
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе