Імша пры свячах, два дні без вады: як вернікі Палесся перажылі надзвычайную сітуацыю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святыні амаль не пацярпелі ад урагану, а людзям прыйшлося цяжка.
Пасля таго, як 16 ліпеня з'явілася сувязь з пацярпелымі ад буры раёнамі Гомельшчыны, даведаліся, як надзвычайную сітуацыю перажылі мясцовыя вернікі. Амаль двое сутак у Мазырскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім раёнах не было электрычнасці і водазабеспячэння.
Ураганны вецер не закрануў святыні. Толькі ў Светлагорску, па папярэдніх звестках, было невялікае пашкоджанне вежы. Нагадаем, увечары 14 ліпеня над Гомельшчынай пранеслася бура, якая прынесла разбурэнні і нават смерці, завалы на дарогах, пашкодзіла высакавольтную лінію электраперадач, з-за чаго знікла электрычнасць, сувязь, водазабеспячэнне.
«Толькі ў аўторак з раніцы часткова з’явілася сувязь, і то не ўсюды. У нядзелю Імшы ўсюды прайшлі да поўдня ў звычайным рытме. Толькі ў Петрыкаве ўвечары нядзельная Імша была пры свячах», – распавялі з месцаў.
Паводле вернікаў, «перыяд без электрычнасці, вады, сувязі – цяжкі перыяд, незвычайны і нечаканы»:
«Прывыклі да тога ці іншага камфорту. Молімся за ўсіх, каго закрануў гэты ўраган і за тых, хто прыкладае свае намаганні, каб як мага хутчэй усё стала на свае месцы».
Адна з верніц падзялілася ўласнай праблемай – з-за таго, што не было святла, размарозілася лядоўня, таму прапалі прадукты і назбіраныя замарожаныя ягады:
«Вельмі шкада – але, нічога, абыдземся. Самае цяжкае было быць без вады. Некаторыя ўмудраліся прадаваць ваду – нам даводзілася купляць. У іншых месцах былі вельмі вялікія чэргі за бясплатнай вадой. Не маглі дазваніцца да блізкіх. Але галоўнае, што ўсё абышлося – дзякуй Богу».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
Што адбываецца ў Нацыянальным санктуарыі на фоне маўчання, даведваліся вернікі