Logo
Print this page

Каталіцкія могілкі ў Гудагаі прыбіралі школьнікі з БРСМ

«Фарміравалі асабістую павагу да мінулых пакаленняў», – пракаментавалі ў гудагайскім санктуарыі.

На могілках каля каталіцкага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 1 жніўня працавалі сябры БРСМ, дзяржаўнай арганізацыі, якая пазіцыянуе сябе спадкаемцам савецкага камсамола.

Школьнікі – дзяўчаты і юнакі – «парадкавалі забытыя магілы і фарміравалі асабістую павагу да мінулых пакаленняў», – паведаміў гудагайскі санктуарый і апублікаваў фота [глядзіце ніжэй].

Сама арганізацыя пакуль нічога не распавядала пра акцыю, таму ў рамках якой кампаніі яна адбылася, невядома. Раней чальцы БРСМ ужо не раз паведамлялі аб сваім удзеле ў уборцы тэрыторый праваслаўных і каталіцкіх храмаў у межах кампаніі «Аднаўленне святынь Беларусі», а таксама прыбіралі Кальварыйскія могілкі ў Мінску.

Нядаўна ў Заслаўі мясцовыя чальцы БРСМ ладзілі акцыю на тэрыторыі касцёла з удзелам пробашча парафіі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПятніца, 02 Жнівень 2024 15:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.