Logo
Print this page

«Ваенную» зорку замест Каляднай зноў усталявалі на галоўнай елцы Брэста

Сімвал ганення на хрысціян суседнічае з крыжамі касцёла.

Галоўную ялінку Брэста ўсталявалі на плошчы Леніна – зноў з «савецкай» чырвонай зоркай на верхавіне. Летась Брэст быў адзіным абласным цэнтрам Беларусі, дзе замест Каляднай (Бэтлеемскай) зоркі на галоўнай святочнай елцы была пяціканцовая чырвоная.

Нагадаем, такая зорка звычайна называецца «марсавай» па імені старажытнарымскага бога вайны Марса, таму выкарыстоўваецца ў армейскай і дзяржаўнай сімволіцы многіх краін, у тым ліку тых, дзе ўсталяваныя ваенныя дыктатуры.

Брэсцкая елка стаіць побач з каталіцкім храмам Узвышэння Святога Крыжа. Атрымліваецца, што сімвал ганення на хрысціян суседнічае з крыжамі касцёла.

Упершыню цяперашняй «зоркай вайны» галоўную ялінку Брэста ўвянчалі напярэдадні 2022 года. Тады ўсталявалі новую штучную канструкцыю, і з тых часоў яе выкарыстоўваюць штогод.

Першая гарадская святочная елка з'явілася і ў Гомелі, каля вакзала – таксама з пяціканцовай зоркай. Мяркуецца, што на галоўнай елцы, як і ў папярэднія гады, будзе Калядная зорка.

 

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.