Ксяндзу Акалатовічу ў зняволенні цяжка фізічна, але лёгка на душы – і вось чаму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святар больш за год не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу і лічыць, што гісторыя паўтараецца.
Асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу і прымаць Камунію. Але, як даведаліся вернікі, яму дазволілі мець у камеры невялікі драўляны крыж.
У СІЗА КДБ, дзе святара трымалі больш за год, мець крыж забаранялі, а ў СІЗА-1 у Мінскім раёне, куды ксяндза перавялі на час абскарджання прысуду, такой забароны няма.
Таксама вернікам распавялі, што ў святара кепскае самаадчуванне – нагадаем, ён знаходзіцца ў зняволенні пасля перанесенага інфаркту і аперацыі па выдаленні страўніка з прычыны анкалогіі.
Тым не менш ксёндз Генрых не губляе бадзёрасці духу і кажа, што ў яго лёгка на душы, бо нічога супрацьзаконнага ён не здзяйсняў, а сваё зняволенне ўспрымае як пераслед за веру, за Бога, за Каталіцкую царкву.
Ён просіць у малітве, каб Бог даў яму сіл годна прайсці дарогу пакутнікаў і да канца застацца верным Хрысту, Касцёлу і Папе Рымскаму.
Ксёндз Генрых змог азнаёміцца з гісторыяй пераследу святароў пры камуністычным рэжыме – у тым ліку Казіміра Свёнтка, якога трымалі ў той жа «амерыканцы» ў Мінску (СІЗА КДБ) – і зрабіў выснову, што гісторыя паўтараецца.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію