«Дабрадзей» Касцёла Аляксандр Турчын стаў прэм'ер-міністрам Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ён курыраваў аднаўленне касцёла і наведваў фэст у Будславе, сустракаўся з духавенствам, атрымаў падзяку ад архідыяцэзіі. Верагодна, мае каталіцкія карані.
Прэм'ер-міністрам Беларусі 10 сакавіка прызначаны Аляксандр Турчын, былы старшыня Мінскага аблвыканкама. Католікам ён вядомы як адзін з чыноўнікаў вышэйшага рангу, які кантактуе з прадстаўнікамі Касцёла, наведвае каталіцкія мерапрыемствы.
У пачатку 2025 года Турчын быў сярод тых, каго ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ назвалі «дабрадзеямі» і ўзнагародзілі «за асабісты вялікі ўклад у аднаўленне і будаўніцтва каталіцкіх храмаў» архідыяцэзіі.
Турчын курыраваў аднаўленне пасля пажару Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, таксама наведваў Будслаўскі фэст у 2023 годзе.

Перад гэтым сустракаўся з прадстаўнікамі каталіцкага духавенства Беларусі і Апостальскім нунцыем.
«Абмяркоўвалі ў цэлым перспектыву супрацоўніцтва дзяржавы ў асобе Мінскага аблвыканкама і Рыма-каталіцкай царквы. Стаўленне ў двух бакоў пазітыўнае. Упэўнены, што мы можам прынесці шмат карысці адзін аднаму, а галоўнае – людзям», – казаў Турчын па выніках сустрэчы.
Ён узгадваў тады не толькі Будслаў, але і Стоўбцы, дзе мясцовы пробашч ксёндз Ігар Лашук праводзіць працы па аднаўленні гістарычнага касцёла і культу айца Фабіяна Малішоўскага.
Верагодна, цяперашні кіраўнік урада Беларусі мае каталіцкія карані. Ён нарадзіўся ў Навагрудку. Ягоны бацька Генрых быў партыйцам, працаваў у райвыканкаме. А пра больш далёкіх продкаў інфармацыя няма – магчыма, яны былі практыкуючымі католікамі.
Фота са старонкі Аляксандры Шчыглінскай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве