BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў і мецэнатаў, якія дапамагаюць Каталіцкай царкве ў Беларусі

Архідыяцэзія правяла канферэнцыю, якая выглядае як спроба перазагрузкі адносін з дзяржавай.

У Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску 9 студзеня прайшла Калядная канферэнцыя, якая насіла назву «У імя міру і дабрабыту» і была арганізавана Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-Каталіцкай Царквы.

Мяркуючы па справаздачы архідыяцэзіі, адной з мэтаў канферэнцыі была перазагрузка адносін РКЦ і беларускай дзяржавы ў новых рэаліях і спроба ўбудаваць Касцёл у дзяржсістэму і яе ідэалагічны дыскурс. На канферэнцыю запрасілі таксама мецэнатаў і прадстаўнікоў іншых канфесій і рэлігій і шмат гаварылі пра «міжканфесійны мір» у Беларусі і «каштоўнасці міру і дабрабыту».

Дзяржапарат прадстаўляў Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, які ў сваім выступленні адзначыў уклад Касцёла «ў фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа» і нешматзначна заявіў:

«Голас біскупа і простага святара можа мець значны ўплыў на грамадскую думку, спрыяць стварэнню справядлівага і мірнага грамадства».

Верагодна, ідэя правядзення такой «інтэграцыйнай» канферэнцыі была падтрыманая ці нават прапанаваная дыпламатамі Ватыкана – на сустрэчы прысутнічаў часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз Кшыштаф Сэрока.

У канцы канферэнцыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі Папы Францішка і ганаровымі граматамі архідыяцэзіі святароў, якія маюць дачыненне да будаўніцтва і аднаўлення храмаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрадзеяў, «дзякуючы фінансавай дапамозе якіх гэта стала магчымым».

Акрамя святароў узнагароды «за асабісты вялікі ўклад у аднаўленне і будаўніцтва каталіцкіх храмаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі» атрымалі:

Аляксандр Зайцаў – былы чыноўнік, а цяпер бізнэсовец, уладальнік шэрагу гандлёвых, лагістычных і прамысловых кампаній, які трапіў пад санкцыі Еўразвязу;

Аляксандр Турчын – старшыня Мінскага аблвыканкама;

Андрэй Нікіцін – старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення «Беларускага Фонду міру»;

Сяргей Чамко – дырэктар Бярэзінскага лясгаса;

Зіта Ілона Бенчык – пасол Венгрыі ў Беларусі.

Які канкрэтна ўнёсак зрабілі гэтыя людзі, у інфармацыі не раскрываецца.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 10 Студзень 2025 14:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць