Ля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Быў пашкоджаны абраз-банэр каля ўваходу ў храм – хтосьці спрабаваў адрэзаць выяву Хрыста.
Каля закрытага больш за два з паловай гады Чырвонага касцёла ў Мінску невядомы парэзаў нажом абраз Езуса Міласэрнага, які размешчаны ў выглядзе банэра каля ганка храма. Калі пашкоджанне абраза заўважылі ў парафіі, яго змацавалі, але сляды блюзнерства засталіся.
Відаць, што хтосьці зрабіў надрэз у ніжнім правым куце банэра, а самыя вялікія пашкоджанні добра заўважныя проста каля аблічча Езуса — верагодна, зламыснікі спрабавалі адрэзаць малюнак.
Калі гэта адбылося, дакладна невядома. Па здымках турыстаў відаць, што як мінімум у сярэдзіне лютага пашкоджанні ўжо былі. Але стала вядома пра акт вандалізму толькі цяпер. Праваахоўныя органы нічога не паведамлялі ні пра інцыдэнт, ні пра тое, ці праводзіцца яго расследаванне.

Гэты банер разам з іншымі абразамі размясціў яшчэ ранейшы пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк на канструкцыі, якую вянчае фігура святога Яна Паўла II.
Выява Езуса Міласэрнага з'яўляецца копіяй эскіза сусветна вядомай іконы. Мяркуецца, што гэты эскіз захоўваецца ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Ваўкалаце Віцебскай вобласці і быў напісаны мастаком Яўгенам Казіміроўскім у Вільні для благаслаўлёнага айца Міхаіла Сапоцькі і святой Фаустыны Кавальскай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца