BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што з'явіцца на месцы «глушылкі» каля касцёла ў Мінску і чаму гэта праблема?

Участак, які раней быў перададзены парафіі і ўключаны ў ахоўную зону, стаў паркам – але цяпер прыйшлося выкопваць дрэвы.

На тэрыторыі, прылеглай да касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску 4 чэрвеня пачалі дэмантаж легендарнай «глушылкі» – вышкі-антэны, якая ў савецкі час выкарыстоўвалася для стварэння радыёперашкод і не давала мінчукам слухаць «Ватыканскае радыё» і іншыя замежныя радыёстанцыі.

Здавалася б – добра: нічога не будзе псаваць выгляд храма. Але высветлілася, што не так усё проста. Па паведамленнях і каментарах у сацсетках мы высветлілі, што адбываецца. На месцы «глушылкі» і раней знесеных гаспадарчых пабудоў запланавана ўзвядзенне дзяржаўнай навучальнай установы.

Хоць раней гэта тэрыторыя была перададзена ў карыстанне парафіі, якая стварыла тут парк. І самае галоўнае: гэты ўчастак – месца старых каталіцкіх разбураных могілак, у 2019 годзе быў уключаны ў ахоўную зону.

Гэта была гарантыя таго, што ўчастак Залатагорскіх могілак, якія не ўдалося да канца разбурыць у савецкі час, не будзе забудаваны. Бо для вернікаў любыя могілкі – гэта асвечаная зямля, на якой не павінна весціся будаўніцтва.

Парафія імкнулася захаваць і добраўпарадкаваць гэтую тэрыторыю. З 2017 года, калі яна была перададзена ў карыстанне рэлігійнай супольнасці, вернікі рэгулярна праводзілі тут талаку, уладкоўвалі парк, высаджвалі дрэвы.

Парафія пастаянна малілася ў інтэнцыі, «каб парэшткі нашых продкаў не былі знішчаныя» і аб афіцыйнай перадачы тэрыторыі Залатагорскіх могілак парафіі.

Але гэтага не адбылося, і ў траўні вернікі даведаліся, аб планах па забудове часткі раней перададзенай у карыстанне тэрыторыі. Таму тэрмінова давялося вызваляць ўчастак ад устаноўленых элементаў добраўпарадкавання, выкопваць і перасаджваць кусты і дрэвы.

Што тычыцца «глушылкі», то вышку хацелі пераабсталяваць у аглядную пляцоўку з ліфтам – былі распрацаваны эскізы. А ў выпадку, калі рэалізаваць праект не атрымаецца, антэну планавалі разабраць.

Так і выйшла – але парку на яе месцы ўжо не будзе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 05 Чэрвень 2025 20:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць