Пасля розгаласу касцёл на Брэстчыне не будуць пазбаўляць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Прынамсі, так заявілі ў райвыканкаме.
Пасля таго, як мы заўважылі тэндар на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна і надалі гэтаму розгалас, мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца пазбаўляць аб'ект статусу.
У газеце райвыканкама навіну назвалі фэйкам. Хоць на сайце дзяржзакупак тэндар можна ўбачыць і цяпер.

Адзначым, што закупка ўжо была завершана. Але яна тычылася не выбару выканаўцы на падрыхтоўку заключэння, а мела на мэце вызначэнне максімальнага кошту закупкі.
Верагодна, пасля вызначэння кошту альбо з прычыны розгаласу ўлады перадумалі пазбаўляць аб'ект важнага статусу. Прынамсі, так заявілі ў райвыканкаме: «Гаворкі аб выключэнні аб'екту са спісу культурна-гістарычных каштоўнасцяў не ідзе».

Адзначым, што мы не рабілі выснову, што храм хочуць знесці, а паведамлялі толькі пра намер пазбавіць яго ахоўнага статусу.
Райвыканкам працягвае збор ахвяраванняў на працы па кансервацыі руін храма, а ўласнік усё яшчэ рыхтуе неабходную дакументацыю.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні