BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк просіць дазволу, каб яго дапусцілі ў закрыты храм, дзе цяпер вядзецца рэканструкцыя.

Былы шматгадовы пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвонага касцёла) ксёндз Уладзіслаў Завальнюк паведаміў у сваім новым відэа, што паўторна звярнецца ў дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына» з просьбай дазволіць яму ўвайсці на тэрыторыю храма.

Касцёл, закрыты ўжо больш за тры гады, цяпер перажывае рэканструкцыю, якая будзе доўжыцца да канца 2026 года. Святар, які цяпер служыць пробачшам у Барысаве, раней прасіў аб дазволе ўвайсці за агароджу, каб памаліцца ля труны фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча, але не атрымаў гэтага дазволу.

Цяпер былы пробашч паведаміў, што скіруе новую просьбу і патлумачыў, чаму. У «Мінскай спадчыны», якая з'яўляецца ўласнікам Чырвонага касцёла, змяніўся дырэктар – прадпрыемства ўзначаліў Аляксандр Яцко.

Святар выказаў надзею, што «новае кіраўніцтва дазволіць паглядзець, у якім стане саркафаг, ці нічога не парушана, бо апеку і клопат даверыў мне Мітрапаліт»:

«Паглядзець, як праводзяцца працы, што зроблена. І каб даць вам хоць кароткую інфармацыю».

Экс-пробашч выказаў здзіўленне:

«Каб ніхто з духавенства не меў права паглядзець? Гэта што, нейкая ваенная тайна?»

Ён дадаў, што папросіць аб рэгулярным допуску ў храм падчас рамонту. У каментарах святара падтрымалі, адна з верніц напісала, што лічыць ксяндза Уладзіслава «бясстрашным чалавекам, які заўсёды шукае праўду і справядлівасць»:

«Жывы прыклад для ўсіх іншых і нас, простых вернікаў».

Нагадаем, няма ніякай інфармацыі аб тым, ці маюць намер улады перадаць Чырвоны касцёл парафіі пасля завяршэння рэканструкцыі, і на якіх умовах.

Media

Last modified onСубота, 10 Студзень 2026 15:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць