BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі

Новыя лакацыі, больш канцэртаў, бясплатны ўваход + ПРАГРАМА [абноўлена]

VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi пройдзе з 30 траўня па 4 кастрычніка ў 9 касцёлах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Іванава, Ліда, Іўе, Парэчча). 

Як паведаміў на старонцы фестывалю яго аўтар і мастацкі кіраўнік Аляксандр Бурдзялёў, сёлета фестываль будзе складацца з 97 канцэртаў: на сямі гістарычных (Пінск, Пружаны, Ружаны, Мядзведзічы, Іўе, Ліда, Парэчча) і адным сучасным (Лагішын) арганах, а таксама з удзелам электрааргана (Іванава), клавесіна (Пружаны і Пінск) і раяля (Пінск, гарадская канцэртная зала). 

Гэта большая колькасць лакацый, чым у мінулыя гады. Напрыклад, драўляны касцёл у вёсцы Парэчча Гродзенскага раёну, у якім знаходзіцца старадаўні арган.

Таксама запланаваная нашмат большая, чым раней, колькасць канцэртаў. Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў пінскім катэдральным касцёле 30 траўня.

Фестываль будзе працягвацца да 4 кастрычніка. У ім прымуць удзел 31 арганіст, 2 камерных аркестра, 4 барочных ансамбля, 18 асобных салістаў на іншых інструментах (у ансамблевых канцэртах з арганам), 4 калектывы студэнтаў кансерваторыі і каледжаў. 

Падчас фестывалю адбудзецца дзве серыі майстар-класаў, серыя з 6 асобных клавесінных канцэртаў, інаўгурацыя новага аргана, а таксама міні-фестываль бязгучнага кіно, агучанага арганнай імправізацыяй.

Уваход на ўсе канцэрты фестывалю вольны. 43 канцэрты для аргана сола і 54 ансамблевых канцэртаў з арганам, клавесінам і раялем будуць размеркаваныя наступным чынам [глядзіце на фота ніжэй]:

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 13 Май 2026 11:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць