У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На знаку выяўленыя вобразы касцёла і абраза Маці Божай Будслаўскай.
Уязны знак усталявалі ў Будславе. Мядзельская ЖКГ выканала гэтую працу як частку добраўпарадкавання мястэчка, якое маштабна ідзе сёлета, і апублікавала фота на мясцовых рэсурсах.
На ўязным знаку выяўленыя вобразы касцёла і абраза Маці Божай Будслаўскай, які знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі. Знак усталяваны паблізу храма – з аднаго з бакоў, з якога да касцёла падыходзяць пілігрымы падчас штогадовага фэсту. Сёлета ён пройдзе 3-4 ліпеня.
Тым часам працягваецца збор ахвяраванняў на рамонтна-рэстаўрацыйныя працы ў самім храме. Парафія публікавала рэквізіты для ахвяраванняў, а мы паведамлялі, што агульная сума, якая патрэбная ўжо найбліжэйшым часам (толькі на падрыхтоўчыя працы), – амаль 1,7 млн рублёў, што перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, якія былі сабраныя дагэтуль пасля пажару ў касцёле.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя