Logo
Print this page

Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле

Яна ўдзельнічала ў шоў «Голас», запісвала гімн СДМ, спявала ў Ватыкане. Што з ёй цяпер?

На фэсце Маці Божай Шкаплернай 12 ліпеня ў каталіцкай парафіі ў вёсцы Войстам у Смаргонскім раёне выступіць Патрыцыя Курганава. Гэта невідушчая спявачка з Мінска, якая стала знакамітай у 2012 годзе пасля свайго ўдзелу ў праекце «Голас».

Каталіцкім вернікам яна вядомая тым, што ўдзельнічала ў запісе [на відэа ніжэй] беларускай версіі гімна Сусветных дзён моладзі 2016 году, якія праходзілі ў польскім Кракаве і ў якіх удзельнічалі 2 тыс. беларусаў.

Пры гэтым яна з'яўляецца праваслаўнай верніцай, як яна распавядала ў інтэрв'ю. Аднак выступала на мерапрыемствах і ў касцёлах. У тым жа 2016 годзе яна спявала разам з праваслаўным хорам у Ватыкане, дзе ёй перадалі памятны медаль Папы Рымскага.

З таго часу пра Патрыцыю не было чуваць. Аказалася, увесь гэты час яна працягвае выступаць, выкладае вакал у школе, стварыла сям'ю, нарадзіла двух сыноў.

Media

Last modified onСубота, 27 Чэрвень 2026 14:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.