Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На працы сыдзе даволі вялікая сума.
Аднаўленне каталіцкай капліцы XIX стагоддзя ў вёсцы Расла ў Смаргонскім раёне плануюць пачаць у канцы ліпеня і завяршыць да верасня 2026 года.
Гэта тая самая прыдарожная капліца, якую ў кастрычніку 2025 года знёс п'яны кіроўца. Яна была гісторыка-культурным помнікам.

Як мы заўважылі, 7 ліпеня з'явілася аб'ява аб пошуку арганізацыі, якая выканае правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Мяркуецца, што яны абыдуцца ў 27 тысяч рублёў.
Да гэтага на распрацоўку навукова-даследчых і праектных работ было выдзелена 5 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што ўсяго на аднаўленне капліцы сыдзе сума, эквівалентная 11 тысячам даляраў.
Раней мясцовая пракуратура паведамляла, што выдаткаваную на працы суму будуць спаганяць з віноўніка, аўто якога перакулілася пасля наезду на капліцу і цалкам разбілася, але кіроўца цудам застаўся жывы.
Media
Related items
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга