Новы Салезіянскі араторый адкрылі ў Бараўлянах - ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Араторый - гэта дом, які прымае: моладзь павінна адчуваць сябе свабодна, павінна адчуць, што яе любяць і атуляюць тут цяплом і апекай".
Салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо адкрыўся пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбылося 20 верасня і стала пачаткам святкаванняў, прымеркаваных да 200-годдзя св. Яна Боско.