BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан: Сікстынскай капэла не здавалася ў арэнду

У залі быў дадзены старт праекта "Мастацтва міласэрнасці", які знайшоў падтрымку аднаго з буйных аўтамабільных канцэрнаў.

Кіраўніцтва Ватыканскіх музеяў абвергла інфармацыю аб “здачы ў арэнду” Сікстынскай капэлы для карпарытаўнага мерапрыемства, распаўсюджаную некаторымі СМІ.

“Сікстынская капэла з’яўляецца сакральным месцам і не можа здавацца на патрабаванне. Яна ніколі не стане пляцоўкай для прыватных святкаванняў”, - адзначыў дырэктар Ватыканскіх музеяў, прафесар Антоніа Паолучы.

Ён нагадаў, што адной з паслуг, прапанаваных Музеямі, з’яўляецца арганізацыя вячэрніх візітаў за зачыненымі дзвярыма. 18 кастрычніка 2014 г. у рамках мерапрыемства такога плану, быў дадзены пачатак праекту “Мастацтва міласэрнасці”, які знайшоў падтрымку аднаго з буйных аўтамабільных канцэрнаў. У яго рамках у Сікстынскай капэле адбудзецца серыя вечароў духоўнай музыкі, а грошы, выручаныя ад іх, будуць накіраваны на развіццё шматлікіх дабрачынных ініцыятыў Папы, якія рэалізуюцца штодзённа і патрабуюць новых рэсурсаў.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць