Беларусаў запрашаюць у пілігрымкі па краіне і Еўропе - праграма + кошты
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У бліжэйшую нядзелю - вандроўка «Нашы мястэчкі», якая пазнаёміць з гістарычнай планіровачнай структурай беларускіх мястэчкаў.
Адправіцца ў пілігрымкі і вандроўкі па Беларусі і Еўропе запрашае ZMK-by.net. З 29 снежня па 2 студзеня ў Празе пройдзе Еўрапейскае спатканне моладзі Тэзэ. Фарміруюцца групы па маршрутах Мінск - Кракаў - Будапешт - Прага (кошт - 140 еўра з 1 начлегам і 150 еўра - з 2 начлегамі) і Мядзель - Познань - Прага - Кракаў (кошт - 175 еўра). Тэлефон - 029-9622019.
01.11.2014, субота - вандроўка «Мірскае графства» з краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым, цэнтрам і мэтай якой стане старажытнае мястэчка Мір з яго шматлікімі помнікамі архітэктуры і гісторыі розных народаў і рэлігіяў, што жылі ў Міры, знакамітым замкам і прыватным музеем гісторыі мястэчка. Маршрут (270 км): Мінск - Ішкальдзь - Паланэчка - Малыя Жухавічы - Вялікія Жухавічы - Мір. Кошт - 270 тыс. руб., кампаніям у 4 чалавекі - зніжка. Запіс па тэл. +375255458430, +375291342804 (Валерыя).
26.10.2014, нядзеля - Нашы мястэчкі. Маршрут: Сталовічы - Новая Мыш - Моўчадзь - Дварэц - Дзятлава - Слонім. Кошт - 300 тыс. руб. (арганізаваным групам і навучэнцам - зніжкі). Вядзе падарожжа Антон Астаповіч. У падарожжы чакае знаёмства з гістарычнай планіровачнай структурай беларускіх мястэчкаў, з іх традыцыйнай архітэктурай - жылой, грамадзянскай, культавай. Пілігрымы ўбачаць адзіны ва Усходняй Еўропе касцёл Мальтыйскага ордэну ў Сталовічах, унікальныя інтэр’еры касцёла ў Новай Мышы, якія былі вывезены з нясвіжскага бернардынскага касцёлу, адзін з самых вытанчаных барочных касцёлаў на Беларусі ў Дзятлаве, унікальныя касцёлы і кляштары Слоніма. Запісацца на вандроўку можна па тэлефоне+375 29 1694811.
Related items
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму