Logo
Print this page

Прадстаўнік Ватыкана памоліцца на месцы расстрэлу ахвяр фашыстаў і камуністаў

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты.

У другой палове дня 1 лістапада, у вігілію літургічнага ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, калі католікі традыцыйна адведваюць могілкі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб памаліцца за ахвяраў насілля і ўскласці кветкі ў знак ушанавання іх памяці, паведамляе Catholic.by.

 Такі малебен на месцы масавых расстрэлаў ахвяр фашыстаў і рэпрэсаваных савецкай уладай прадстаўнік Ватыкана праводзіць штогод да дня памяці ўсіх памерлых, які католікі адзначаюць 2 лістапада.

Чытайце таксама: Праграма ўрачыстасці Усіх святых і Дня памінання памерлых у Гомелі >>>

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.