BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзень усіх святых: сёння стаць святым - гэта рэальна

Бог кожнага заклікае да святасці на сваім месцы: у гэтай сям'і, на гэтай працы, у гэтай краіне, у гэты час

1 лістапада Каталіцкая царква адзначае Урачыстасць усіх святых. Хто такія святыя і як да іх далучыцца? Святы - гэта не анёл, а грэшнік, які шчыра вызнае свае грахі, спадзяецца на Бога і выконвае Яго волю, бярэ сваёй крыж і ідзе за Езусам. Сёння свет па-ранейшаму вельмі патрабуе святых. І жаданне быць святым - гэта не праява пыхі. Бог хоча таго, каб усе жадалі стаць святымі. Не абавязкова быць святаром або манахам, каб стаць святым. Можна быць святым сем'янінам, святым дырэктарам ці працоўным. Многія свецкія людзі сталі святымі.

Спіс святых вельмі вялікі. Гэта не толькі манахі і святары, гэта і сужэнцы, і ўдовы, і маладыя, і пажылыя, навукоўцы і неадукаваныя, каралі і рабы, княгіні і хатнія гаспадыні, мастакі і вайскоўцы. Што тычыцца дзяцей, то нішто не дапамагае дзецям на шляху да святасці так, як любоў і адзінства мужа і жонкі. Можна памыліцца ў нейкіх рашэннях, несправядліва пакараць дзяцей, але калі яны бачаць любоў і адзінства бацькоў - а значыць, прабачэнне, прымірэнне, сумесную малітву - для іх гэта шлях да святасці.

Але быць святым - гэта не прывілей. Гэта наша пакліканне - кожнага з нас. Усе, каго Бог паклікаў у Царкву, запрошаны стаць святымі. Хрысціянін = святы грэшнік. І каб стаць святым, трэба спачатку ўбачыць сябе нягоднікам. Святы заўсёды ўсведамляе сваю грэшнасць, слабасць, недасканаласць. І ніхто больш, як святы чалавек, бачыць усё гэта ў сабе. Таму што Святы Дух пануе ў яго сэрцы і асвятляе яго.

Бог кожнага заклікае да святасці на тым месцы, на якім паставіў чалавека. Ці ты студэнт, або муж, або пенсіянер, або начальнік, або падначалены, або святар. Усюды можна стаць святым, для гэтага няма межаў.

Але што яшчэ трэба для святасці? Тое, пра што гаворыць сённяшні псальм: дабрашчасны чалавек, які шукае Бога. Святыя заўсёды шукаюць Бога і Яго волю. Святы - той, хто шукае Яго шляхоў, думае пра Яго волю. Святы - той хто не абараняе сваіх планаў, а наадварот, аддае сваё жыццё ў рукі Бога. Таму дабрашчасныя ўбогія духам, як кажа сённяшняе Евангелле. Гэта тыя, хто не забіў свае галовы сваімі планамі і не абмяжоўвае сябе імі, а адкрыты для Божых планаў. Ці хочаш ты стаць святым, думаеш пра гэта? Гасподзь чакае твайго адказу. Калі не - Ён пакіне цябе ў спакоі, нічога не зробіць супроць цябе, таму што Ён любіць і паважае цябе. Але Ён хоча, каб ты быў святым чалавекам.

Царква - містычнае цела Хрыста - складаецца з трох частак: пілігрымы на зямлі, тыя, хто знаходзіцца ў Чысцецы, і тыя, хто жыве ў Валадарстве Божым. І сёння нашы думкі накіраваныя ў Неба, а заўтра, 2 лістапада мы будзем маліцца на могілках пра душы ў Чысцецы. Дзень Усіх святых людзі часта адзначаюць на могілках. Але сёння свята не памерлых. Не думайце, што смерць - гэта канец жыцця і толькі слёзы. Святыя - гэта тыя, хто ўжо вечна жыве на Небе і моліцца за нас. Усе, каго Гасподзь заклікаў у Божае Валадарства, - святыя. І мы часта думаем, што знаходзімся вельмі далёка ад гэтых людзей. Але яны ж таксама былі з плоці і крыві, ва ўсім былі такія ж, як і мы. Мы часта думаем, што не можам стаць святымі, бо з'яўляемся вельмі грэшнымі. І наша нявер'е ў тое, што мы можам стаць святымі, стаіць перашкодай на нашым шляху да святасці. Але акрамя Панны Марыі няма святога, які быў бы без граху. Усе былі грэшнікамі.

Нагадаем, можна выбраць сабе з ліку святых заступніка і часцей прасіць яго аб малітве перад Богам. Чытайце таксама кнігу Антоніа Сікары «Партрэты святых».

Last modified onЧацвер, 03 Лістапад 2022 19:38

Каментары   

+3 #1 Павел 2017-11-01 00:07
Пример современного святого - Хосемария Эскрива, которого канонизировали 15 лет назад и часто называют "святым повседневности" . Он доказал, что можно быть святым, просто исполняя свои повседневные обязанности. Цитаты святого: vk.com/eskriva
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць