BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Законніцы запрашаюць дзяўчат на духоўныя сустрэчы

Сустрэчы адбудуцца ў Мінску і Гудагаі ў канцы лістапада.

Духоўная сустрэча для дзяўчат «Таямніца сэрца» адбудзецца 29 лістапада ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску. Узрост удзельніц - ад 16 год. Сустрэча распачнецца ў 10.00, а скончыцца ў 19.00. Падчас сустрэчы запланавана адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя, святая Імша, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, разважанне над Божым словам. Тэлефон для запісу: +375 29 960 19 63  с. Міхаліна

28-30 лістапада ў Гудагаі ў сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езус пройдуць дні цішыні пад назвай «Замак майго сэрца». Сустрэча будзе прысвечана ўнутранай малітве. Удзельніцам з сабою трэба мець: Святое Пісанне зменны абутак спальны мяшок і карымат цёплыя рэчы, калі ёсць у іх неабходнасць Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 29 241 45 91 +375 29 884 39 67

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць