Фотафакт: Мітрапаліт Кандрусевіч згуляў у футбол
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Мы ў Касцёле гуляем у адной камандзе. І ўсе разам мы павінны супрацьстаяць злу».
Спорт здольны кансалідаваць і прабачаць, калі нясе ў сабе хрысціянскія каштоўнасці. Такую думку выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас ІІІ Чэмпіянату па міні-футболе сярод святароў, які 24 лістапада прайшоў у Маладзечне.
Іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу на пачатак чэмпіянату, а таксама прыняў удзел у гульнях у складзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У гаміліі падчас святой Імшы, параўноўваючы спорт з Касцёлам, арцыпастыр падкрэсліў, што, як і ў спорце, у Касцёле таксама ёсць свае правілы, свая ўніформа і свая стратэгія.
«Кожная футбольная каманда мае свайго гаспадара, які ёй апякуецца, — адзначыў Мітрапаліт. — Ён устанаўлівае правілы яе існавання і дзеяння, выбірае трэнера, дае інструкцыі, ставіць заданне і спадзяецца, што яно будзе выканана, бо хоча мець каманду-пераможца.
Таксама і Касцёл мае свайго гаспадара, якім ёсць Хрыстус і які сказаў апосталу Пятру: «Ты скала, і на ёй Я збудую Мой Касцёл». Езус не сказаў, што гэта чыйсьці Касцёл, але Яго. Гэта азначае, што Касцёл належыць Езусу Хрысту і ў ім мы становімся святынямі Духа Святога».
Поўны тэкст гаміліі тут
Паводле слоў арцыбіскупа, «правілы гульні» дае вернікам Хрыстус, а духоўнымі трэнерамі становяцца пастыры.
«Хрыстус жадае, каб Касцёл выйграў. Калі Езус перамог злога духа, дык чаму ж мы дазваляем яму выйграць так шмат баталій супраць нас? Мы павінны памятаць аб тым, што Хрыстус у Касцёле нам дапамагае і мы не маем права прайграць».
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас спаборніцтваў у Маладзечне
Напрыканцы іерарх звярнуў увагу на тое, што нават добры футбаліст не можа гуляць у адзіночку. «Мы ў Касцёле гуляем у адной камандзе. І ўсе разам мы павінны супрацьстаяць злу», — дадаў Мітрапаліт.
Як адзначыў арцыпастыр, футбольныя чэмпіянаты свету паказваюць, што маладыя каманды здольныя заваяваць лепшыя месцы, бо «маюць добрага гаспадара, трэнера і зыграных гульцоў, якія ўтвараюць адну каманду».
«Касцёльны футбол у Беларусі толькі распачынае сваю гісторыю і перад ім вялікі шлях да ўдасканалення. Але я спадзяюся, спаборніцтвы і іх евангелізацыйная роля ўнясуць свой уклад у развіццё футбола і Касцёла», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандусевіч.
Ілья Лапато, Catholic.by
Related items
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды


