Францішак пачаў падарожжа ў Турцыю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Пасля кароткай цырымоніі прывітання ён накіраваўся ў першы пункт свайго візіту – маўзалей першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка.
Папа Францішак пачаў свой трохдзённы апостальскі візіт у Турцыю. Самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце “Эсэнбога” ў Анкаре каля 13.00 па мясцовым часе, 28 лістапада 2014 г. Святога Айца сустракалі прадстаўнікі ўраду і сталічнай адміністрацыі.
Пасля кароткай цырымоніі прывітання ён накіраваўся ў першы пункт свайго візіту – маўзалей першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка. Наведванне гэтага месца з’яўляецца традыцыйным для высокіх гасцей краіны. Каля магілы турэцкага палітыка, рэфарматара і дзяржаўнага дзеяча Пантыфік усклаў квяточны вянок і на момант спыніўся ў маўчанні.
Пасля гэтага ён зрабіў запіс ў кнізе ганаровых гасцей. Францішак пажадаў, каб Турцыя, якая з’яўляецца “натуральным мастом паміж двума кантынентамі была не толькі скрыжаваннем шляхоў, але таксама месцам сустрэчы, дыялогу і спакойнага суіснавання паміж людзьмі добрай волі кожнай культуры, народнасці і рэлігіі”.
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
« Мы должны стоять вместе и говорить вместе ради нашего общего спасения. Мы должны противостоять мусульманской пропаганде. Мы должны показать арабской среде всю красоту и истинность Библии. Мы должны действовать, чтобы не дать мусульманской пропаганде завладеть умами западной молодёжи. Не дать мировому мусульманскому терроризму нарастить потенциал оружия массового поражения и диктовать демократическим странам свои условия. Это означало бы победу Зла над Добром и крах всей земной цивилизации!»
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу