Logo
Print this page

У Баранавічах пройдзе фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

У гэты раз у фестывалі прымуць удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы).

7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў (вул. Кірава, 62) арганізоўваецца IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18.00.

Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета - Баранавічы. У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), AVE (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: PARACLETOS, WISMA і CRUSADE з Брэста і іншыя.

У гэты раз у фестывалі прымуць удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы). Прымаюцца заяўкі іншых гуртоў. Тэлефон для запісу: +375 29 709 00 93, кс. Павел Рудзьман.

Media

Last modified onПятніца, 16 Студзень 2015 18:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.