Logo
Print this page

Папа заклікаў спыніць “жахлівае братазабойчае насілле” ва Украіне

Пантыфік звярнуўся з заклікам прыкласці ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, дзеля аднаўлення дыялогу.

Святы Айцец у чарговы раз заклікаў да спынення ваенных дзеянняў ва Украіне. “Мае думкі зноў скіроўваюцца да ўмілаванага народу Украіны. Нажаль, сітуацыя пагаршаецца і супрацьстаянне паміж бакамі ўмацоўваецца. Памолімся, перш за ўсё за ахвяр, сярод якіх шмат мірных жыхароў, і за іх сем’і, і папросім Пана, каб як мага хутчэй спынілася гэта жахлівае братазабойчае насілле”, - сказаў Папа 4 лютага 2015 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Пантыфік звярнуўся з заклікам “прыкласці ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, дзеля аднаўлення дыялогу – адзінага магчымага шляху да вяртання міру і згоды” на “шматпакутнай зямлі” Украіны.

Сённяшні заклік Францішка стаў чарговым за апошнія месяцы. Так, 25 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ён запрасіў бакі канфлікту “пакласці канец ўсім ваенным дзеянням”. Трэба адзначыць, што ў апошнія тыдні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца аб шматлікіх смяротных ахвярах сярод мірнага насельніцтва.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 04 Люты 2015 14:35
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.