Моладзь праз сацсеткі пачынае кругласутачную малітву за Беларусь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Марафон складаецца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх на працягу гадзіны моліцца за краіну.
З 12 красавіка, калі католікі адзначаюць нядзелю Божай Міласэрнасці, а праваслаўныя - Вялікдзень, пачынаецца кругласутачная малітва за Беларусь. Такую ініцыятыву стварылі ў сацсетках маладыя хрысціяне розных канфесій.
- Збіраемся разам, каб пачаць няспынную малітву за Беларусь. Кругласутачная малітоўная чарга будзе складацца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Далучайцеся, калі ласка, выбірайце сваю гадзіну. «Там, дзе двое ці трое сабраліся ў Імя Маё, там і Я пасярод іх». Беларусь патрабуе нашай малітвы! - заклікаюць ініцыятары.
У адпаведнай групе ў сацсетцы «Фэйсбук» (facebook.com/groups/796171523807725) ужо больш за 320 удзельнікаў. Аналагічная група створана таксама ў сацсетцы «Вконтакте» (vk.com/club89279497), тут да ініцыятывы далучыліся ўжо каля 50 чалавек. Створана онлайн-табліца, дзе распісаны ўжо занятыя гадзіны.
Related items
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны