У гарадзенскіх касцёлах знайшлі малюскаў узростам 450 млн. гадоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Камень з палеазаалагічнымі акамянеласцямі патрапіў у горад са Швецыі- ФОТА
На падлозе Фарнага і Бернардынскага касцёлаў Гродна мясцовы блогер і гісторык Мечыслаў Ян Супрон заўважыў пліты, на якіх бачны скамянелыя ракавіны галаваногіх малюскаў, што жылі 450 млн год таму.
- Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць аб "шведскім камяні", якім была пакрыта падлога ўнутры касцёла, - піша блогер у сваім ЖЖ. - "Шведскі камень", "шведскі мармур", "lapis sueticus", "шведская падлога" або "вазоўская падлога" - назва папулярнага і вельмі дарагога каменя, які быў распаўсюджаны на нашых землях у XVI - XVIII ст. Патрапіў ён са Скандынаўскага паўвострава, менавіта - са Швецыі, адсюль і такая назва.
Паводле дадзеных, якія знайшоў гісторык, гэтым каменем аздабляліся капліцы, касцёлы, надмагільныя пліты. Важнай прыкметай пароды з'яўляецца прысутнасць палеазаалагічных акамянеласцяў, галоўным чынам галаваногіх малюскаў Ortoceras i Endoceras. Гэтыя вымершыя марскія жывёлы мелі конусападобную выцягнутую ракавіну.
Гатовы матэрыял са Швецыі транспартаваўся ў порт Гданьска, адкуль развозіўся па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў Гродна, куды камень прыплыў па Нёману на плытах. Галоўнымі заказчыкамі гэтага матэрыялу былі магнаты і каталіцкія ордэны. Блогер публікуе здымкі акамянеласцяў, якія былі зроблены ў Фарным касцёле Гродна.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў