Ватыкан патрабуе цалкам ліквідаваць атамныя арсеналы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Адзначаны і станоўчы ўклад атамнай энергіі.
Апостальская Сталіца звязвае вялікія спадзяванні з выкарыстаннем атамнай энергетыкі ў мірных мэтах, але патрабуе рашучых палітычных крокаў у напрамку поўнай ліквідацыі атамных арсеналаў. Пазіцыю Святога Пасаду па праблеме прадставіў сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер на пасяджэнні Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МААЭ), якое прайшло ў Вене.
Ватыканскі дыпламат адзначыў станоўчы ўклад атамнай энергіі ў развіццё чалавецтва, перамогу над беднасцю і захаванне навакольнага асяроддзя. У той жа час арцыбіскуп Галахер нагадаў аб важнасці мудрага карыстання дасягненнямі атамнай тэхналогіі. На яго думку, развіццё навукі і тэхнікі не адбываецца паралельна з ростам адказнасці. Самым яскравым сведчаннем гэтага застаецца трагедыя Хірасімы і Нагасакі.
Апостальская Сталіца прызнае, што сёння атамныя арсеналы значна меншыя за тыя, якія былі на піку халоднай вайны, але да гэтага часу яны застаюцца значнымі. Іх утрыманне і мадэрнізацыя патрабуе вялізарных фінаснавых сродкаў, якія можна было б выкарыстасць дзеля развіцця. Тым больш, пакуль існуе зброя падобнага кшталту, захоўваецца пагроза для жыцця людзей.
Паводле прадстаўніка Святога Пасаду, неабходна прыкласці канкрэтныя намаганні на карысць поўнай ліквідацыі атамнай зброі. Важным крокам у гэтым напрамку было прыняцця Дамовы аб нераспаўсюджванні атамнай зброі. Сёння неабходна спрыяць поўнаму ўступленню ў сілу Трактату аб усеабдымнай забароне атамных выпрабаванняў, які яшчэ не падпісалі Індыя, Пакістан і Паўночная Карэя. Важным з’яўляецца таксама стварэнне тэрыторый свабоднай ад усялякай зброі масавага знішчэння. У святле апошніх канфліктаў падобная забарона павінна распаўсюджвацца на ўвесь Блізкі Усход, адзначыў арцыбіскуп Галахер і выказаў задавальненне паразуменнем у гэтым пытанні, дасягнутым з Іранам.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства