Logo
Print this page

Ксяндзы, манахі і вернікі правядуць у Магілёве суботнік

Біскуп заклікаў зрабіць уборку ў помніку архітэктуры XIX ст.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў прыняць удзел у суботніку, які адбудзецца 26 верасня ў 10.00 у Магілёве ў будынку па вул. Ленінская, 27. «Гэты будынак — помнік архітэктуры ХІХ ст., які патрабуе капітальнага рамонту і рэканструкцыі. У гэтым будынку павінен размяшчацца душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі», — адзначае біскуп у сваім звароце.

Калісьці гэты дом на былой Вялікай Садовай быў вядомы як «дом Сімховіча» - тагачасны "бізнэс-цэнтр". Магілёўцы спяшаліся сюды за каўбасамі, багетамі, садавінай. Тут жа прадаваліся мэбля, пальчаткі, знаходзілася цырульня Ліўшыца. У гэтым будынку была «прапісана» і жаночая гімназія Раманоўскай. А пасля капрамонту ў старадаўнім асабняку католікі плануюць адкрыць краму духоўнай літаратуры, гатэль для прыезджых служыцеляў касцёла і дзіцячую нядзельную школу.

Іерарх звяртаецца з просьбай аб дапамозе прыбраць тэрыторыю ўнутры будынка. Просьба таксама ўзяць з сабой працоўнае адзенне, граблі і рыдлёўку. Акцыя пачнецца благаслаўленнем у 10.00 каля ўваходу ў магілёўскі катэдральны касцёл.

Last modified onПанядзелак, 21 Верасень 2015 10:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.