Пячатку манастыра XIII ст. прадставяць у Лаўрышава
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Артэфакт можна будзе разгледзець і патрымаць у руках.
1 лістапада аб 11.00 на падворку манастыра ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі р-н) грамадзкасьці будзе ўпершыню прадстаўленая пячатка XIII – XIV ст., якая выяўленая ў ліпені 2015 г. пры археалагічных раскопках на селішчы Лаўрышаўскага манастыра. Пячатку можна будзе разгледзець і патрымаць у руках. Жадаючыя ўзяць дабраахвотны ўдзел у раскопках наступнага году змогуць абмеркаваць гэта з арганізатарамі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Да пачатку мерапрыемства й пасьля яго можна наведаць Лаўрышаўскі манастыр (ля в. Гнесічы, ранішняе богаслужэнне: 7.30 – 10.50) і Сьвята-Усьпенскую царкву ў Лаўрышаве – помнік архітэктуры 1795 г. Рух пешшу паміж в. Гнесічы і Лаўрышава – каля 30 хвілінаў. Праезд рэйсавым аўтобусам: Наваградак – Гнесічы (адпраўленьне з аўтастанцыі Наваградак: 6.15) да Лаўрышава (прыбыцьцё: 7.29) альбо Гнесічаў (7.32); Гнесічы – Наваградак (адпр. з Гнесічаў: 16.34, з Лаўрышава: 16.37).
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: masliukou@gmail.com
Related items
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
спецыяліссты-ветрадуі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу