Logo
Print this page

Аб стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты моляцца ў Замбіі

Ініцыятарам акцыі стаў прэзідэнт краіны Эдгар Лунгу.

У гэтым годзе валюта афрыканскай краіны, эканоміка якой залежыць ад коштаў на медзь, абвалілася на 45 працэнтаў. Хрысціяне розных канфесій у Замбіі прысвяцілі мінулую нядзелю малітвам і пастам з інтэнцыяй аб паляпшэнні стану нацыянальнай эканомікі і стабілізацыі курсу мясцовай валюты.

Ініцыятарам акцыі стаў прэзідэнт краіны Эдгар Лунгу. У дзень малітвы былі зачынены ўсе бары, начныя клубы і іншыя забаўляльныя ўстановы. Таксама былі адменены футбольныя матчы. Акрамя падзення коштаў медзі, адмоўна на эканоміку краіны паўплывала засуха, якая падвысіла кошты на прадукты і зменшыла выпрацоўку энергіі мясцовымі гідраэлектрастанцыямі.

Замбія з'яўляецца хрысціянскай дзяржавай адпаведна канстытуцыі 1996 года. Да розных пратэстанцкіх канфесій належаць каля 70 працэнтаў насельніцтва, да Каталіцкага Касцёла - 21 працэнт.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.