Калядную ёлку для Ватыкана прывязуць з Баварыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У яслях адлюструюць тэму наступнага года - міласэрнасць.
Святочная ёлка на ватыканскую плошчу св. Пятра прыбудзе сёлета з нямецкай Баварыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Першапачатковая вышыня дрэва складала 32 метры, але яна была скарочана да 25 метраў для больш зручнага транспартавання. Упрыгожаць ёлку святочныя шары, сярод якіх гліняныя – зробленыя дзецьмі, што праходзяць лячэнне ў італьянскіх анкалагічных цэнтрах.
Бэтлеемскія яслі на ватыканскай плошчы, інсталяцыя якіх ужо пачалася, з’яўляюцца дарам паўночнаітальянскага Трэнта. Іх сцэнаграфія адлюстроўвае сельскі каларыт гэтага рэгіёну. У стаенцы будуць размешчаны 24 фігуры ў рост чалавека. Акрамя Святой Сям’ і і Трох Мудрацоў тут размесцяцца таксама персанажы ў традыцыйных трэнтыйскіх строях сярэдзіны ХІХ ст. У яслях знойдзе адлюстраванне тэма міласэрнасці, якой будзе прысвечаны наступны год у Каталіцкім Касцёле. Яе будзе сімвалізаваць фігура мужчыны, які пахіліўся над пажылым чалавекам, аказваючы яму дапамогу.
Ёлка і стаенка будуць адкрыты для наведвання ўжо 8 снежня 2015 г. Афіцыйна перададзены ў дар Пантыфіку яны будуць ў рамках спецыяльнай аўдыенцыі 18 снежня, на якой Францішак прыме дэлегацыі з Баварыі і Трэнта, а таксама групу дзяцей, якія зрабілі аздобы для святочнага дрэва. У гэты ж дзень на яслях і ёлцы будзе ўключана ілюмінацыя.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым