Logo
Print this page

У Ватыкане адбудзецца суд па справе аб уцечцы дакументаў

Абвінавачваюцца пяць чалавек, у тым ліку двое журналістаў.

Пяць чалавек: кс. прэлат Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё і двое журналістаў: Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, будуць абвінавачаны ў крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду, паведаміла Зала Друку. Першае слуханне запланавана на аўторак 24 лістапада 2015 г. Адзначаецца, што злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 г. да 5 лістапада 2015 г.

Кc. Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі і Нікола Маё абвінавачваюць у стварэнні арганізаванай злачыннай арганізацыі, з мэтай здяйснення некалькіх злачынстваў па распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў, якія тычацца фундаментальных інтарэсаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. У сваю чаргу, Нуццы і Фіціпальдзі абвінавачваюцца ў падбухторванні і аказанні ціску на кс. Бальда ў мэтах атрымання інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, выкарыстаных пасля ў двух кнігах, якія былі апублікаваны ў Італіі ў лістападзе 2015 г.

У заяве Святога Пасаду гаворыцца, што ў выпадку, калі абвінавачаныя не з’явяцца ў суд, іх будуць судзіць завочна.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 23 Лістапад 2015 10:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.