У Ватыкане пачаўся суд па справе аб крадзяжы дакументаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Абвінавачаныя выступяць на наступным паседжанні 30 лістапада.
24 лістапада 2015 г. у Трыбунале Дзяржавы Ватыкан адбылося першае слуханне па справе аб крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду. На ім прысутнічалі ўсе пяць абвінавачаных: кс. Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё, Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, у суправаджэнні сваіх адвакатаў. Адсутнічаў прадстаўнік пацярпелага боку – Апостальскай Сталіцы.
У ходзе пасяджэння былі заслуханы две папярэднія заўвагі. Першая, з боку адваката кс. Бальда, аб тэрміне для прадастаўлення доказаў абароны. Другая, з боку адваката Фіціпальдзі, аб негрунтоўнасці абвінавачванняў у адрас яго кліента па прычыне адсутнасці саставу злачынства.
Прамотар справядлівасці, у сваю чаргу, адказваючы на другую заўвагу, сцвердзіў, што справа не тычыцца парушэння свабоды друку, але дзейнасці па атрыманні канфідэнцыйных дакументаў.
Судовая рада, пасля 45-хвіліннай сустрэчы, адхіліла дзве прадстаўленыя заўвагі і прызначыла наступнае слуханне на 30 лістапада. Падчас яго будуць заслуханы абвіначаныя па справе аб крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду.
Related items
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах