BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праваслаўны іерарх падзякаваў Нунцыю ў Беларусі [+ ВІДЭА]

Клаўдыё Гуджэроцці на ўрачыстым прыёме цытаваў паэтаў.

7 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам. Мітрапаліт Павел і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.

Мітрапаліт Філарэт падчас сардэчнай размовы падзякаваў арцыбіскупу за значны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пажадаў яму Божай дапамогі ў далейшым служэнні ва Украіне. Суразмоўцы таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.

Таксама 7 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці сваёй місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, дыпламатычных місій, Каталіцкага Касцёла, які прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Беларускай Праваслаўнай Царквы, якую прадставіў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

«Праз тры з паловай гады, калі я завяршаю маю місію Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, мой сардэчны ўспамін пераносіць мяне ў атмасферу тых дзён. Гэта быў час глыбокага непаразумення і ізаляцыі паміж краінамі Захаду і Беларуссю. Я быў скіраваны сюды Святым Пасадам дзеля таго, каб дапамагчы матыльку не знясіліцца, нягледзячы на кроплі дажджу.

Сёння я магу сказаць, што гэты матылёк, у вобразе якога я бачу беларускі народ, адчувае сябе мацнейшым. Праблемы ўсё яшчэ застаюцца, але змянілася атмасфера», - заўважыў іерарх, піша Сatholic.by.

Глядзіце відэа выступу, у якім прадстаўнік Ватыкана цытуе вершы сучасных беларускіх паэтаў:

Media

Last modified onАўторак, 08 Снежань 2015 12:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць