Помнік Барадуліну асвецяць і адкрыюць ва Ушачах
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам.
Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутаўскіх могілках ва Ушачах адбудзецца 26 снежня.
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Мінску. Згодна з апошняй воляй паэта, быў пахаваны поруч з мамай у родных Ушачах.
Пакінуў запавет: «Калі я адыду, пастаўце мне / Сівы валун і крыж на валуне…»
Грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам, з усёй краіны перадавалі жорны для аздаблення пахавання. Чынную ўсебаковую дапамогу аказаў Ушацкі райвыканкам. Вырабіў помнік з валуна скульптар Ігар Засімовіч.
16 лістапада 2015 года супрацоўнікі Авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусцілі 2,5-тонны валун на магілу.
Last modified onСерада, 23 Снежань 2015 16:42
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні