Logo
Print this page

У Турцыі пабудуюць самую вялікую ў свеце статую Панны Марыі

Як мяркуецца там правяла апошнія гады жыцця Маці Хрыста.

Мэр турэцкага горада Сельчук Зэйнэль Бакыджы распавёў, што каля падножжа Гары Салаўёў будзе ўзведзена самая вялікая ў свеце статуя Марыі. На ўзгорку знаходзіцца дом Марыі, дзе, паводле адной з традыцый, пражыла апошнія гады свайго жыцця Маці Есуса Хрыста.

Сельчук з’яўляецца кандыдатам для арганізацыі ў 2017 годзе міжнароднага сімпозіума, прысвечанага рэлігійнаму турызму і паломніцтву. Згодна з планамі, удзельнікі гэта сімпозіума ўжо змогуць сузіраць велізарную статую Панны Марыі.

З ідэяй узвядзення статуі ў мінулым годзе выступіў палітык Джаміль Шэбой, актывіст кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) у раёне Ізміра (Смірны). Ён спадзяецца, што гэта прывядзе да павелічэння прытоку турыстаў і рэлігійных хрысціянскіх паломнікаў у рэгіён Турцыі.

На ўскраіне Сельчука знаходзяцца руіны старажытнага Эфеса, а побач з імі — на Узгорку Салаўёў — дом Панны Марыі, які быў знойдзены ў 1891 годзе на аснове прыватных аб’яўленняў містычкі Эн Кэтрын Эмерых.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.