Logo
Print this page

Біскуп выклаў у Фэйсбук відэа ката, які «моліцца»

Гадаванец сястры біскупа стаіць на задніх лапах і просіць пачастункі.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB размясціў на сваёй старонцы ў Facebook незвычайнае відэа з кацянём. Кароткі ролік паказвае, як жывёла стаіць на задніх лапах, пры гэтым пярэднія лапы кот склаў быццам для малітвы і просіць пачастункі.

- Вось што ўмее рабіць кот Моця маёй сястрычкі Наталлі! Малайчынка Моця! - з такім каментаром біскуп выклаў сваё відэа. Дарэчы, за дзве гадзіны яго паглядзелі ўжо каля 200 чалавек.

Нагадаем, самы малады каталіцкі біскуп Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB першым адкрыў асабістую старонку ў сацсетцы і з'яўляецца яе актыўным карыстальнікам.

Media

Вось што ўмее рабіць кот Моця маёй сястрычкі Наталлі!Малайчынка Моця!

Posted by Aliaksandr Yasheuski Sdb on 29 Люты 2016
Last modified onАўторак, 01 Сакавік 2016 12:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.