Біскуп выклаў у Фэйсбук відэа ката, які «моліцца»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гадаванец сястры біскупа стаіць на задніх лапах і просіць пачастункі.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB размясціў на сваёй старонцы ў Facebook незвычайнае відэа з кацянём. Кароткі ролік паказвае, як жывёла стаіць на задніх лапах, пры гэтым пярэднія лапы кот склаў быццам для малітвы і просіць пачастункі.
- Вось што ўмее рабіць кот Моця маёй сястрычкі Наталлі! Малайчынка Моця! - з такім каментаром біскуп выклаў сваё відэа. Дарэчы, за дзве гадзіны яго паглядзелі ўжо каля 200 чалавек.
Нагадаем, самы малады каталіцкі біскуп Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB першым адкрыў асабістую старонку ў сацсетцы і з'яўляецца яе актыўным карыстальнікам.
Media
Вось што ўмее рабіць кот Моця маёй сястрычкі Наталлі!Малайчынка Моця!
Posted by Aliaksandr Yasheuski Sdb on 29 Люты 2016
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі