Дзеці распавялі праз спектакль у Светлагорску пра шлях на Неба [фота]
- Written by с. Татьяна Холопук
- Published in Царква
- Add new comment
Восем Радасцяў, пра якія гаворыць Хрыстус, неабходныя кожнаму Яго вучню.
На завяршэнне Велікоднага перыяду ў Каталіцкай царкве, у нядзелю Спаслання Духа Святога, у светлагорскім касцёле паказалі новы спектакль - «Шлях на неба - Міласэрнасць». Просты, але моцны па сэнсе змест пастаноўкі звяртае ўвагу на тое, што неабходна ў жыцці кожнага вучня Хрыста. Гэта восем благаславенстваў або, як названыя яны ў спектаклі, восем Радасцяў. Спектакль пачынаецца песняй «Не пакіну Я вас, не забуду...» У ёй гаворыцца пра жыццё чалавека, яго цяжкасцях і праблемы, як чалавек губляе надзею ў такім стане. Але ёсць нешта большае, чым боль - гэта Міласэрнасць Бога, які заўсёды побач. У пастаноўцы абыгрываецца сустрэча вучняў Хрыста з уваскрослым Езусам па дарозе ў Эмаус. Яны ўзгадваюць Яго пропаведзь на гары пра восем Радасцяў. Вучні думаюць, ці сапраўды можна так жыць, быць міласэрным?
Спектакль убачылі не толькі вернікі, але і госці з Польшчы - сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Супольнай Працы ад Беззаганнай Марыі, якім вельмі спадабалася пастаноўка.
с. Таццяна Халапук, фота кс. Тадэвуша Саморэка.
Related items
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі