Logo
Print this page

У Гродне адкрыўся Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс

У форуме прымаюць удзел усе біскупы Беларусі.

Урачыстым спевам духоўнага гімну беларусаў «Магутны Божа» ў духоўнай семінарыі ў Гродне 24 мая распачаўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Рэлігійны форум у гонар Божай Міласэрнасці, прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. 
 
Сярод ганаровых гасцей кангрэса – папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. У ліку слухачоў форуму, акрамя шматлікіх святароў, манахінь і вернікаў, прымаюць удзел усе біскупы Беларусі на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Падрабязнасці чытайце на Catholic.by.
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.