«Яго тут няма». Онлайн-краму адзення з хрысціянскім мерчам адкрылі ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Мы хацелі б, каб вестка пра Ўваскрасенне гучала на роднай для беларусаў мове», — патлумачылі аўтары.
Новая хрысціянская анлайн-крама, якая спецыялізуецца на адзенні, з'явілася ў Мінску. Аўтары праекта паведамілі пра сябе, што яны — «незалежная супольнасць сяброў-хрысціян, якія вырашылі несці святло ў штодзённасці праз рэчы».
Сваю старонку аўтары назвалі «Ласка і Хвала» і ўказалі свой дэвіз: «Насі мерч, нясі святло».
Пакуль крама прапануе толькі цішоткі, коштам у 80 рублёў, выпушчаныя да Вялікадня — з дастаўкай па Мінску і ўсёй Беларусі. Першыя пакупнікі адзначаюць добрую якасць шыцця і прынта (спасылка на Instagram ніжэй).
Адметна, што ёсць два моўныя варыянты «велікодных цішотак» з цытатай з Евангелля паводле Лукі, аформленай у выглядзе крыжа, — руская і беларуская.
«Мы хацелі б, каб вестка пра ўваскрасенне гучала на роднай для беларусаў мове», — патлумачылі аўтары.
Нагадаем, у Беларусі ёсць і іншыя хрысціянскія інтэрнэт-крамы: «Кропля», «Добры Пастыр», «Marta Home».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?