BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пілігрымы ў Будслаў збіраюць просьбы аб малітве праз Інтэрнэт і запрашаюць у онлайн-пілігрымку

Кожны можа здзейсніць і «духоўную пілігрымку» [умовы]

Пешая пілігрымка Баранавічы - Будслаў, якая вырушыць у шлях 22 чэрвеня, абвясціла аб зборы просьбаў аб малітве. Адправіць сваю просьбу можна праз групу пілігрымкі ў сацсетцы «Вконтакте», а таксама на электронны адрас pavelocd@gmail.com ці на нумар мабільнага (смс, Viber, Whatsapp) +375 29 7090093. Па дарозе ў Будслаў пілігрымы будуць маліцца аб тым, пра што папросяць інтэрнэт-карыстальнікі. Нагадаем, пілігрымка пройдзе пешшу амаль 300 кіламетраў за 9 дзён.

Акрамя таго, кожны можа здзейсніць «духоўную пілігрымку». Духоўны пілігрым - гэта чалавек, які па розных прычынах не можа сам ісці ў пілігрымку, але штодня моліцца ў інтэнцыі пілігрымаў. Тыя, у сваю чаргу, ідуць у Будслаў у яго інтэнцыі. Кожны дзень таксама ў інтэнцыі духоўнага пілігрыма будзе цэлебравацца Св. Імша (усе 9 дзён - навэнна).

Абавязкі духоўнага пілігрыма: штодзённая малітваў (каронка да Божай міласэрнасці, літанія да Маці Божай, малітва пілігрыма), пост у пятніцу, удзел у Св. Імшы, добрыя справы.

- Памятаеце, мы крочым у Вашай інтэнцыі праз спёку сонца, 293 км, нягледзячы на мазалі, дождж і іншыя перашкоды. Няхай Бог Вас дабраславіць! - жадае адзін з арганізатараў кс. Павел Рудзьман і нагадвае, што штогод шлях пілігрымаў транслюецца  online з дапамогай сацсетак:

-Ужо дзейнічаюць тры дадатковыя акаўнты, каб духоўныя пілігрымы (і не толькі) назіралі і ў думах ішлі з намі:

instagram.com/arly_my

vk.com/id432894146

twitter.com/Arly_my_?s=09

Заходзьце, падпісвайцеся і будзеце ў курсе усіх мазалёў пілігрымаў. Таксама мы ўводзім трэ хэштэга і прапануем ставіць іх пад сваімі допісамі і здымкамі, якія тычацца нашай пілігрымкі: #Baranki_Budslove2017 #Budslau2017 #my_arly

МАЛІТВА ПІЛІГРЫМА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ

Маці Божая Будслаўская! Панна праслаўлёная! Да падножжа Твайго алтара, да месца, якое абрала Ты, каб з’явіцца людзям Беларускай зямлі, наш пралягае шлях. Увесь цяжар пілігрымкі мы ахвяруем Твайму Сыну на знак вялікай удзячнасці за збаўленне роду людскога з моцы смерці. Кожны крок наш у гэтыя дні - на хвалу Яго, падзяка Яму, адданасць Яму. Кожны стук сэрцаў – падзяка Табе за тое, што нам дала Сына Збавіцеля. Кожны ўздых грудзей – падзяка за шчасце жыць на гэтай зямлі. Усе нягоды нашай збалелай Бацькаўшчыны, увесь Яе боль і векавечны смутак мы нясём сёння да Твайго алтара і аднаго просім у Твайго Сына – літасці. Няхай замест цемры над Ёй запануе святло, замест злосці прыйдзе ў край наш дабро, замест паняверкі – праўдзівая вера асвеціць душы людзей.

Маці Міласэрная! Прытулак грэшных! Ратуй нас з цемры бязвер’я, дапамажы адшукаць на заблытаных сцежках адзіны верны шлях да Твайго Сына. Навучы нас ніколі больш не здраджаць Яму ў жыцці часовым, каб заслужыць жыццё і радасць вечную. Амэн.

Last modified onПанядзелак, 12 Чэрвень 2017 12:55
Каментары   
+4 #2 пілігрым 2017-06-13 15:57
Усе пілігрымкі ў Будслаў - 2017:

Віцебск — Будслаў

Пачатак: 24 чэрвеня ў 06.00 — св. Імша
Адказны: кс. Томаш Міка (+375 29 762 02 19, )

Віцебск — Будслаў (на роварах)

Пачатак: 28 чэрвеня
Адказны: с. Ёнаша Мровец (+375 29 895 76 78, )

Мёры — Будслаў

25 чэрвеня — 30 чэрвеня
запіс па тэлефоне: +375 29 297 45 04 (спадар Аляксандр)
Адказны: кс. Кшыштаф Мянкіна (+375 29 512 18 36, )

Браслаў — Будслаў

Пачатак: 25 чэрвеня ў 07.30 — св. Імша
Адказны: кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS (+375 29 577 00 38, )

Полацк — Будслаў

Пачатак: 26 чэрвеня ў 07.00 — св. Імша
Адказны: кс. Вячаслаў Пялінак (+375 33 618 91 78, )

Глыбокае — Будслаў

Пачатак: 28 чэрвеня ў 09.00 — св. Імша
Адказны: кс. Іван Кароткін (+375 29 819 52 57, )

Варапаева — Будслаў

Пачатак: 29 чэрвеня ў 7:00 (збор каля касцёла)
Адказны: кс. Чэслаў Куцмеж (+375 33 304 79 35, )

Ліда-Будслаў

Пачатак: 22 чэрвеня, пасля святой Імшы на 9.00 у лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара)

Запісацца ў пілігрымку і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне:
+375 29 9595150 (кс. Анджэй Ганчар);
+375 29 6140675 (кс. Уладзімір Гуляй);
+375 29 5894994 (кс. Віталій Сідорка).

Гудагай-Будслаў

Пачатак: 24 чэрвеня ў 7:00 — св. Імша
Адказны: а. Казімеж Моравскі OCD, +375 29 656 19 25

Смаргонь-Будслаў

Пачатак: 25 чэрвеня
Запісацца ў пілігрымку і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне:
+37529 3897669 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)

Мінск-Будслаў

Пачатак: 26 чэрвеня ў 8.00 – св. Імша
Адказны: кс. Павел Трон, +375 33 669 86 12

Мінск-Будслаў (пакутная, на хлебе і вадзе)

Пачатак: 27 чэрвеня (ад Чырвонага касцёла)
Адказны: кс. Уладыслаў Завальнюк

Вілейка-Будслаў

Пачатак: 28 чэрвеня ў 8.00 – св. Імша
Адказны: кс. Аляксандр Барыла, +375 29 619 76 11

Маладзечна-Будслаў

Пачатак: 27 чэрвеня ў 9:00 – св. Імша (касцёл святога Казіміра)
Адказны: а. Віталь Бандаронак, +375 29 805 71 31

Жодзіна-Будслаў

Пачатак: 27 чэрвеня ў 7:30 – св. Імша
Адказны: кс. Міхаіл Цвячкоўскі, +375 29 136 52 89

Ракаў-Будслаў

Пачатак: 26 чэрвеня ў 7.00 – св. Імша
Адказны: кс. Дзмітрый Барыла, +375 29 672 21 84

Нарач-Будслаў

Пачатак: 28 чэрвеня ў 12:30 – св. Імша
Адказная: Ірына Шнітоўская, +375 44 759 91 18

Сямейная пілігрымка руху «Equipes Notre-Dame»

Пачатак: 30 чэрвеня ў 10.00 (вёска Пузыры)
Запіс: +375 25 987 29 28

Баранавічы-Будслаў

Пачатак: 22 чэрвеня ў 07.00 — св. Імша (касцёл Маці Божай Фацімскай)
Адказны: кс. Павел Рудзьман, +375 (29) 709-00-93
Суполка УКантакце: vk.com/club54073674
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #1 парады пілігрыму 2016-06-21 11:51
Пра што трэба памятаць, каб добра перажыць пілігрымку

Гістарычна склалася так, што паломніцтва цешыцца папулярнасцю сярод людзей. Пілігрымка заўсёды была праявай пакаяння, жадання выправіцца, штосьці змяніць у сваім жыцці, выпрасіць патрэбныя ласкі.

Перажываючы паломніцтва, узбагачаючыся досведам, вернікі паступова складалі парады, якія павінны дапамагці больш плённа перажыць пілігрымку. Ніжэй некаторыя з іх.

Няварта ісці ў пілігрымку таму, хто не выплаціў даўгі.
Няварта ісці ў паломніцтва таму, хто пакінуў дом у сварцы. Няварта адыходзіць у шлях без згоды бацькоў або сужанца.
Дарэмна будзе пілігрымаваць той, хто дома пасварыўся з кімсьці, з кім не мае намеру памірыцца.
Дарэмна будзе пілігрымаваць і той, хто пакінуў шмат працы дома, тым самы пакідаючы ў цяжкай сітуацыі тых, хто застаўся.
Нягожа паліць падчас дарогі. Хто не можа адмовіцца ад цыгарэт на дзень або два, як зможа пакінуць свой грэх назаўжды?
Пасля вяртання дадому трэба пільнаваць, каб не страціць той скарб, які атрымаў пасля цяжкага падарожжа.
Перад тым, як распачаць шлях, трэба задаць сабе пытанне, ці сапраўды маеш моцнае жаданне вырушыць. Калі не — лепш застацца дома.

Паводле pielgrzymkawroc lawska.pl, пераклад grodnensis.by
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць